Кіраўнік Украіны абверг паведамленні пра тое, што яго апошняя сустрэча ў Вашынгтоне была неканструктыўнай, і пахваліў караля Чарльза за дапамогу ў наладжванні сувязей з прэзідэнтам ЗША. Пра гэта Уладзімір Зяленскі распавёў у інтэрв'ю газеце «The Guardian».
Зяленскі сказаў, што не баіцца прэзідэнта ЗША, і апісаў адносіны як працоўныя і канструктыўныя. «Мы не ворагі Амерыкі — мы партнёры».
Украінскі прэзідэнт абверг паведамленні пра «эмацыйную спрэчку» і ціск з нагоды ўмоў капітуляцыі. Украінская дэлегацыя прадставіла план па аслабленні магчымасцей Расіі весці вайну.
Паводле слоў Зяленскага, брытанскі кароль адыграў важную закулісную ролю ў стабілізацыі кантактаў з Трампам і дэманстрацыі паслядоўнай падтрымкі Украіны.
Адключэнні электраэнергіі з'яўляюцца вынікам мэтанакіраваных расійскіх удараў па крытычна важнай інфраструктуры, заявіў украінскі прэзідэнт, назваўшы іх «тэрарыстычнымі актамі», накіраванымі на запалохванне мірных жыхароў.
Украіна хоча атрымаць як мінімум 27 сістэм Patriot і заклікае еўрапейскія краіны перадаць існуючыя сістэмы, пакуль ЗША вырашаюць пытанні вытворчасці і паставак.
Зяленскі распавёў, што Расія сабрала значныя сілы каля Пакроўскага, але не дасягнула стратэгічнага поспеху. Паводле яго слоў, у кастрычніку страты расійскай арміі перавысілі 25 тысяч.
Расія можа паспрабаваць адкрыць новы фронт у Еўропе яшчэ да заканчэння баёў ва Украіне. Беспілотнікі над Польшчай і аэрапортамі ў ЕС з'яўляюцца часткай праверкі «чырвоных ліній» НАТА, падкрэсліў украінскі прэзідэнт.
юл